Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Беленькі – перадвыбарчы штаб З.Пазьняка ўжо створаны


Валер Каліноўскі, Менск Выканаўца абавязкі старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленкі паведаміў, што перадвыбарчы штаб іх лідэра Зянона Пазьняка створаны, і мяркуе, што яму ўдасца выканаць усе фармальныя патрабаваньні для рэгістрацыі іх кандыдата.

Што да заўчаснага прызначэньня выбараў, то спадар Беленькі мяркуе, што А. Лукашэнка выбіраў найбольш аптымальны для сябе час.

(Беленькі: ) “Тэндэнцыі, якія цяпер адбываюцца ў сфэры эканомікі і адпаведна ў сфэры сацыяльна-палітычнай, яны не на карысьць рэжыму. Больш таго, адчуваецца і назіраецца паскарэньне гэтых тэндэнцыяў. Вось яны (я маю на ўвазе Расею) і сьпяшаюцца пасьпець прапіхнуць любымі сродкамі на пасаду прэзыдэнта свайго стаўленьніка. Бо калі пачнецца абвал усёй гэтай сыстэмы, то гэта зрабіць ім будзе практычна немагчыма”.

Кіраваць перадвыбарчым штаба Зянона Пазьняка будзе Сяргей Папкоў.
XS
SM
MD
LG