Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Кароль: Выбар даты зьвязаны зь візытам Лукашэнкі да Пуціна


Валер Каліноўскі, Менск Менскі палітоляг Аляксей Кароль мяркуе, што датэрміновае прызначэньне даты прэзыдэнцкіх выбараў наўпрост зьвязанае зь перамовамі паміж А.Лукашэнкам і У.Пуціным у Сочы, калі бакі абгаварылі газавыя праблемы і перадвыбарчую сытуацыю ва Ўкраіне.

(Кароль: ) “Прызначэньне выбараў цалкам зьвязана з учорашнім візытам і, хутчэй за ўсё, з пэўнымі абяцаньнямі прызнаньня і падтрымкі, якія Лукашэнка атрымаў ад Масквы. Тое, як гэта ўчора было агучана Пуціным публічна, не пакідае ў тым сумневу, і нават непасрэдна зьвязана з газам, вось вам цана тая ж самая, і будуць выбары — гэта сыгнал электарату Беларусі, што калі будзе абраны той жа самы чалавек, значыць, і цэны застануцца тымі ж самымі. А не — глядзіце на Ўкраіну”.

З Украіны “Газпром” патрабуе за газ 230 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў, зь Беларусі — 46,68 даляра.
XS
SM
MD
LG