Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Т.Люнгваль: Лукашэнка баіцца не апазыцыі, але свайго народу


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Тобіяс Люнгваль – швэдзкі экспэрт у справах Беларусі, аўтар кнігі аб эвалюцыі беларускай палітычнай сыстэмы ад 1991 году, кажа, што Лукашэнка баіцца перадусім не апазыцыі, але ўсяго народу, які ўсё больш не задаволены сытуацыяй у краіне.

(Тобіяс Люнгваль: ) “Я, шчыра кажучы, зьдзіўлены, бо думаў, што выбары будуць улетку, а ўсе чуткі, што яны будуць раней лічыў адно толькі чуткамі.

Але калі так, дык Лукашэнка, напэўна, чагосьці моцна баіцца. Я ня бачу такой згуртаванасьці і сілы сярод апазыцыі, каб баяцца менавіта апазыцыі.

Лукашэнка баіцца ўласнага народу, бо бачыць, што народ ужо гатовы да пераменаў і таму хоча, каб выбары былі раней, каб запабегчы такім настроям у грамадзтве.

Што да падтрымкі Расеі, дык ён напэўна ўчора яе атрымаў, хаця Масква, натуральна, падтрымлівала яго заўсёды. Яны з Пуціным толькі ўзгаднілі свае бягучыя пляны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG