Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піянткоўскі: Лукашэнка “атрымаў дабро ад старэйшага брата”


Віталь Цыганкоў, Прага Вось як пракамэнтаваў прызначэньне даты прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі на наступны дзень пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзімера Пуціна дырэктар Цэнтру стратэгічных дасьледаваньняў Андрэй Піянтоўскі.

(Піянтоўскі: ) “Па-мойму, Лукашэнка палічыў патрэбным дэманстратыўна падкрэсьліць, аб''явіўшы выбары на наступны дзень пасьля сустрэчы з Пуціным, што ён атрымаў поўнае дабро ад “старэйшага расейскага брата”.

На маю думку, гэта ёсьць для яго яшчэ адным буйным псыхалягічным дасягненьнем. Не сакрэт, што адносіны паміж двума прэзыдэнтамі ўсур''ёз сапсаваліся некалькі гадоў таму, калі Пуцін першым сярод расейскай палітычнай эліты зразумеў, што ніякага аб’яднаньня ня будзе, і што Лукашэнка іх проста дурыць.

Тым ня менш сёньняшняя падзея яшчэ раз паказвае, што Лукашэнка дараваны. А гэта тлумачыцца тым, што зьмянілася зьнешняя палітыка Пуціна. Яна рэзка зрушылася ў бок канфрантацыі з Захадам.

Гэта адбылося год таму пасьля Бэслану, калі Пуцін зрабіў сваю фантастычную заяву, што за сьпіной тэрарыстаў стаяць больш небясьпечныя і традыцыйныя ворагі Расеі. І пачалося імклівае збліжэньне Пуціна з такімі суб''ектамі як Карымаў, Лукашэнка, прэзыдэнт Ірану і гэтак далей.

І Лукашэнка тут зноў спатрэбіўся”.

(Цыганкоў: ) “На вашую думку, на гэтае рашэньне Пуціна больш паўплывалі геапалітычныя матывы ці ідэалягічныя меркаваньні, улічваючы тое, што на думку многіх, палітычныя рэжымы Расеі і Беларусі усё больш збліжаюцца?”

(Піянтоўскі: ) “Я бы назваў гэтыя прычыны не геапалітычнымі, а псыхалягічнымі. Гэта вечны комплекс расейскай палітычнай эліты, якой здаецца, што яна з усіх бакоў аточаная ворагамі.

Лукашэнка працягвае сваю лінію, ён выдатны псыхоляг, ён эксплюатуе гэты іхнія комплексы. 10 гадоў ён іх дурыў з аб''яднаньнем, цяпер яшчэ гадоў 10 будзе дурыць ідэяй саюзу, будзе паўтараць, што ён бастыён, які абараняе Расею ад ордаў НАТО. Гэта расейская палітычная эліта калісьці куплялася на адна прынаду, цяпер яна купляецца на іншую”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG