Лінкі ўнівэрсальнага доступу

C.Шушкевіч: “Я чакаю рашучых пераменаў і перакананы, што яны будуць”


Ганна Соусь, Менск Якую падзею 2005 году вы лічыце найважнейшай? Чаго чакаеце ад новага году? На пытаньні “Свабоды” адказвае экс-старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч.

(Шушкевіч: ) “Вельмі важнай падзеяй было тое, што аб’ядналіся дэмакратычныя сілы і пачалі разам дзейнічаць, што адбыўся Кангрэс аб’яднаных дэмакратычных сілаў, і што выконваюцца ўсе дамоўленасьці. Спадзяюся, што яны будуць выконвацца і далей. А найбольш змрочны аспэкт (у мяне ўсе праблемы палітычныя) — гэта тое, што наша рэальная ўлада ніяк ня ўцяміць, што трэба будаваць нармальнае грамадзтва, а не манархію.

Мы толькі ў зводках нашых дзяржаўных структураў і нашага Міністэрcтва статыстыкі жывем нармальна і прыстойна. А насамрэч значна горш, чым усе тыя, хто стартавалі нават у горшых умовах. Я маю на ўвазе прыбалтыйскія рэспублікі, Польшчу, Чэхію. Я маю на ўвазе, што ў лепшы бок пайшлі справы ва Ўкраіне. А ў нас пакуль што — я яшчэ раз скажу — улада ніяк ня ўцяміць, што трэба тое, што абвешчана і дэкляравана ў Канстытуцыі, трэба тое і будаваць. А не выконваць волю аднаго чалавека”.

(Карэспандэнтка: ) “Чаго вы чакаеце ад наступнага году?”

(Шушкевіч: ) “Я чакаю рашучых пераменаў і перакананы, што яны будуць”.

***

Радыё Свабода ласкава запрашае слухачоў і наведнікаў пакідаць свае паведамленьні і водгукі. Якія падзеі 2005 году вы лічыце найбольш важнымі? Чаго чакаеце ад 2006 году? Калі ласка, дасылайце свае адказы на svaboda.org/forum.
XS
SM
MD
LG