Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Халіп: “Абраньне колеру і сымбалю будучай рэвалюцыі — адна з падзеяў году”


Ганна Соусь, Менск Якую падзею 2005 году вы лічыце найважнейшай? Чаго чакаеце ад новага году? На пытаньні “Свабоды” адказвае намесьніца галоўнага рэдактара “БДГ. Деловой газеты” сёлетная ляўрэатка прэміі часопісу “Time” у намінацыі “Адважнае сэрца” Ірына Халіп.

(Халіп: ) “Найважнейшай падзеяй 2005 году я лічу не палітычныя падзеі, а, хутчэй, перамены ў сьвядомасьці многіх грамадзянаў. Гэта, па-першае, пачатак кампаніі “Салідарнасьці”, я маю на ўвазе акцыі, якія праходзяць 16-га чысла кожнага месяца. І, вядома, гэта абраньне колеру і сымбалю будучай рэвалюцыі. Я маю на ўвазе “джынсавы супраціў”, які ўжо стаў вельмі вядомым брэндам, і “джынсавую рэвалюцыю”, якая, я спадзяюся, адбудзецца ў наступным годзе”.

(Карэспандэнтка: ) “А калі казаць пра найгоршую падзею году?”

(Халіп: ) “Мне здаецца, што жыцьцё ў Беларусі апошнія адзінаццаць гадоў — гэта ёсьць адна найгоршая падзея. Таму я кожны раз імкнуся адзначаць нейкія пазытыўныя падзеі, якія могуць выклікаць аптымізм”.

(Карэспандэнтка: ) “Якія вашыя спадзяваньні на будучы год? Ваш прагноз на 2006 год?”

(Халіп: ) “Я чакаю толькі ўсяго найлепшага, бо ўжо проста няма сілаў чакаць чагосьці яшчэ горшага. Я думаю, што гэта будзе год пераменаў, гэта будзе год нашай свабоды, год, калі Беларусь зноў стане дэмакратычнай краінай”.

***

Радыё Свабода ласкава запрашае слухачоў і наведнікаў пакідаць свае паведамленьні і водгукі. Якія падзеі 2005 году вы лічыце найбольш важнымі? Чаго чакаеце ад 2006 году? Калі ласка, дасылайце свае адказы на svaboda.org/forum.
XS
SM
MD
LG