Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Мілінкевіча прыняў плян дзеяньняў у сувязі з датай выбараў


Алесь Дашчынскі, Менск Штаб распачаў фармаваньне ініцыятыўнай групы грамадзянаў, якая будзе зьбіраць подпісы за вылучэньне Аляксандра Мілінкевіча. На тэрміновым паседжаньні цэнтральнага штабу кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары Аляксандра Мілінкевіча абмеркаваны плян дзеяньняў у сувязі з прызначэньнем даты прэзыдэнцкіх выбараў.

Паводле кіраўніка штабу Сяргея Калякіна выбарчая кампанія фактычна распачалася. Цягам тыдня будзе сфармавана ініцыятыўная група грамадзянаў для збору подпісаў. Гэта першы крок, які сёньня ўжо робіцца ў рэгіёнах. Другая важная задача — вылучэньне ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Таксама працягнецца праца ў інфармаваньні грамадзянаў пра становішча ў краіне, аб плятформе прыхільнікаў пераменаў, аб адзіным кандыдату і рашэньнях кангрэсу дэміслаў.

Паседжаньне штабу адбывалася без удзелу Аляксандра Мілінкевіча, які працягвае сваю паездку па Берасьцейшчыне.
XS
SM
MD
LG