Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкія выбары-2006: этапы выбарчай кампаніі


Радыё Свабода Паводле заканадаўства, кампанія выбараў прэзыдэнта павінна складацца з наступных этапаў:



- за 85-80 дзён да даты выбараў – фармаваньне абласных і раённых выбарчых камісій; - за 85 дзён да даты выбараў – падача ў ЦВК сьпісаў ініцыятыўных груп кандыдатаў (ня менш за 100 чалавек); - за 80-50 дзён да даты выбараў – вылучэньне кадыдатаў у прэзыдэнты (збор ня менш як 100 тыс.подпісаў выбаршчыкаў); - не пазьней, чым за 45 дзён да даты выбараў – фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій; - не пазьней, чым за 3 дні да фармаваньня камісій – падача заявак на вылучэньне прадстаўнікоў у камісіі; - за 35-25 дзён да даты выбараў – рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты; - зь дня рэгістрацыі кандыдата да дня, што папярэднічае даце выбараў, – перадвыбарчая агітацыя; - на працягу пяці дзён да даты выбараў – датэрміновае галасаванне; - не пазьней, чым праз 10 сутак пасля даты выбараў – устанаўленне Цэнтрвыбаркамам вынікаў выбараў (першага туру выбараў) прэзыдэнта; - не пазьней чым праз два тыдні пасля даты першага туру выбараў (у выпадку, калі ніводзін з кандыдатаў у першым туры не набраў больш за 50% галасоў выбаршчыкаў) – другі тур выбараў прэзыдэнта; - не пазней, чым праз тры тыдні пасля ўстанаўлення вынікаў выбараў – перадача для апублікаваньня паведамленьня ЦВК аб выніках выбараў прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG