Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каштарыс выбараў распрацаваны ў разьліку на 10 кандыдатаў у прэзыдэнты


Уладзімер Глод, Менск ЦВК зацьвердзіў каштарыс выдаткаў на выбары ў памеры 35 мільярдаў рублёў. 29 з 35-ці мільярдаў пойдуць на аплату працы выбарчых камісіяў. Каштарыс распрацаваны ў разьліку на ўдзел у выбарчай кампаніі дзесяці кандыдатаў у прэзыдэнты.

Сп.Ярмошына заявіла, што хацела б, каб выбары былі альтэрнатыўнымі, паколькі яны выклікаюць большы інтарэс у грамадзян. На яе думку, колькасьць кандыдатаў у бюлетэнях будзе перадусім залежаць ад таго, колькі чалавек зможа сабраць 100 тысячаў подпісаў, неабходных для рэгістрацыі.

На першы тур выбараў з 35-ці прадугледжана 23 мільярды, а на пытаньне, ці будзе, на яе думку, другі тур, старшыня ЦВК Ярмошына толькі разьвяла рукамі...
XS
SM
MD
LG