Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жадаючым балятавацца ў прэзыдэнты Беларусі застаецца адзін тыдзень


Уладзімер Глод, Менск Сёньня Цэнтральная Выбарчая Камісія прыняла пастанову, згодна зь якой грамадзяне Беларусі, якія пажадаюць удзельнічаць у выбарчай кампаніі, мусяць падаць дакумэнты для рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных груп не пазьней 23 сьнежня.

Дарэчы, паводле Закону ЦВК павінен разгледзець гэтыя заявы максымальна за 5 дзён. Прычым, у адрозьненьне ад усіх іншых выбарчых кампаніяў, сьпісы ініцыятыўных груп сёлета падаюцца ня толькі на паперы, але і ў электронным выглядзе. Паводле сп.Ярмошынай, “гэта дазволіць больш апэратыўна і эфэктыўна працаваць з дакумэнтамі”.

Акрамя таго кожны кандыдат у Прэзыдэнты павінен прыкласьці пашпарт дзеля таго, каб ЦВК мог пераканацца, што гэты чалавек нарадзіўся ў Беларусі. Без папярэдняга паведамленьня на выбарчыя ўчасткі могуць зьяўляцца для кантролю за выбарамі толькі сябры Нацыянальнага сходу РБ і міжнародныя назіральнікі. Што да дэпутатаў мясцовых саветаў, дык яны могуць кантраляваць працу камісіі толькі на тэрыторыі сваёй акругі. Прыкладам, дэпутат Менскага райсавету можа кантраляваць толькі выбарчыя ўчасткі, якія знаходзяцца на тэрыторыі яго раёну.

Паводле сп.Ярмошынай, на выбары будуць запрошаныя міжнародныя назіральнікі, у тым ліку і ад БДІПЧ АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG