Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Грамадзянская супольнасьць, нягледзячы на нясьпеласьць грамадзтва, усё ж такі нешта робіць...”


Радыё Свабода Водгукі слухачоў – 16 сьнежня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Спадар:) “Дзень добры, Радыё Свабода! Вось ізноў Лукашэнка будзе віншаваць па тэлебачаньні і радыё: “Дорогие мои соотечественники!..” Жадаць кожнай беларускай сям’і багатага жыцьця. Ва ўладзе былі Сталін, Хрушчоў, Брэжнеў – гэта быў савецкі застой. Лукашэнка зробіць зноў фальсыфікацыю выбараў, і савецкі застой на Беларусі будзе працягвацца, працягвацца для працоўных грамадзян і пэнсіянэраў. Гэтыя працоўныя ды састарэлыя Лукашэнкі ня ёсьць дарагія суайчыньнікі, яны зарабляюць 50-200 тысячаў. Ці зьяўляецца іх заробак дарагім?

Тыя грамадзяне Беларусі, якія за крытыку сядзяць у турме, тыя, каго зьбіваюць на дэманстрацыях ды і лепшыя палітыкі беларускай зямлі, тыя, мусіць, ужо не дарагія суайчыньнікі. А колькі беларусаў звольнілі з працы толькі за тое, якія казалі, што пры дэмакратыі людзі значна лепей жывуць, чым пры застойных савецкіх кіраўніках!

Ёсьць і элітныя, сапраўдныя ды дарагія суайчыньнікі ў Лукашэнкі, іх заробак па мільёну, па два, па тры. Гэта адміністратыўны апарат, гэта КДБ, гэта Міністэрства ўнутраных справаў, армейскія чыноўнікі...”

(Яцкевіч Аляксандар Анатолевіч, Віцебск: ) “Мяне вельмі ўразіла, калі я пачуў, як зьдзекуюцца з Курапатаў. Я напісаў верш, які называецца “Прыгавор”.

Рукі прэч ад сьвятога месца, У вашых сэрцах сумленьня няма! Хто з загінуўшых сёньня сьмяецца, Можа, нават, улада сама? Хто ў краіне ня бачыць дзікунства, Чалавечай ня мае душы? Гэта вам ні дзіцяці распуста, Калі хто атрымаў барышы. Дзе гаранты айца Філарэта? Дакажыце сваю правату. Хто тут злыдні, Чые сакрэты Нават зь д’яблам на паваду? Хто сёньня не спужаўся мёртвых? Хто сёньня адродзіць тых? Хто рукою і сэрцам чэрствы Тут калісьці страляў у сваіх? Хто жыўцом закапаў сумленьне, Хто шальмуе сваіх людзей?

Прыйдзе, прыйдзе сюды пакаленьне, Будзе сорам ад гэтых падзей!

Курапаты – сьвятое месца, Вам, вандалы, праклён навек! Над загінуўшымі ізьдзяецца Толькі зьвер, а не чалавек.

(Спадар: ) “Сярод значных падзей хацелася б адзначыць учорашні дзень 15 сьнежня, калі ваш карэспандэнт у сваім падарожжы ў Паперню першы раз, мабыць, за некалькі год запар запытаў у вяскоўцаў, ці слухаюць яны Радыё Свабода.

Дзякуй вам, што нарэшце вы самі ўзгадалі пра сваё радыё, ці слухаюць яго дзе людзі, ці ёсьць увогуле прымачы па вёсках, па якіх вы вандруеце”.

(Уладзімер: ) “Прывітаньне! На пытаньне тыдня, што, на вашую думку, адбылося значнага за гэты год.

Асноўная падзея гэтага году – гэта тое, што грамадзянская супольнасьць, нягледзячы на нясьпеласьць грамадзтва, усё ж такі нешта робіць. Пакуль што выходзяць рэгіянальныя газэты, прынамсі да 1-га студзеня, арганізуюцца паездкі адзінага кандыдата Мілінкевіча па рэгіёнах; урэшце, тое, што сам Кангрэс адбыўся, і працэс падрыхтоўкі да яго гэта таксама, скажам так, праца і партыйных структураў грамадзянскай супольнасьці. Вось тое, што яны працуюць на працягу гэтага году ў такіх неспрыяльных умовах, якія дарэчы з кожным месяцам пагаршаюцца – вось гэта надзвычай добра”.

(Спадар: ) “Я наконт альтэрнатыўных выбараў. Добра, каб Аляксандар Мілінкевіч адказаў на такое пытаньне: Як парушаюць Канстытуцыю Лукашэнка са сваёй камандай у адносінах да мэдычнага абслугоўваньня?

Вось, напрыклад, у 1-й паліклініцы назіраў учора вось якую карціну. Глазьніку кажуць: вось гэта гляньце, а яна адказвае, што ў нас гэта ня лечаць. Як жа так! Ва Ўкраіне, у Расеі няма пытаньняў, ёсьць апараты спэцыяльныя. А яна кажа: “Ідзіце тады да прыватніка ці едзьце за мяжу”. Вось і ўся размова. Усе да прыватнікаў пасылаюць. “Ідзіце ў платную. Вон адсюль з кабінэту!” Во як! Вось што стварылі!

Дык хай Мілінкевіч адкажа народу. Я б на яго месцы паабяцаў зьняць усякую платную мэдыцыну, хай працуюць як пры савецкай уладзе было. Хай дзяржава заробкі ім плоціць”.
XS
SM
MD
LG