Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах жыве самы моцны ў сьвеце сьлесар


Падрыхтавала Іна Студзінская Агляд незалежнай прэсы 16 сьнежня

Тэма нумару тыднёвіка "Салідарнасьць" – "Памаранчавая рэвалюцыя" і газавы канфлікт ва Ўкраіне. "Салідарнасьць" публікуе чарговы артыкул свайго пастаяннага аўтара Генадзя Бураўкіна "Выпрабаваньне прыніжэньнем".

"Брестская газета" паведамляе, што хваробы на алькагольныя псыхозы ў Берасьцейскай вобласьці за апошнія 10 гадоў павялічыліся на 51%, хранічны алькагалізм – амаль у 3 разы. Затое сьмяротнасьць у вобласьці скарацілася да 13 выпадкаў на 1 тысячу насельніцтва за год, ды ўзровень нараджальнасьці самы высокі ў краіне – 10 немаўлятак на 1 тысячу. Праўда, усе адно сальда адмоўнае...

На тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці зафіксаваны ўжо 40-ы выпадак шаленства лісаў. Калі за ўвесь мінулы год быў адзначаны толькі 21 выпадак шаленства жывёлаў, то сёлета іх ужо 47 (40 лісаў, 2 сабакі, карова, каза, янот, куніца і кот). У вёсцы Каленкавічы Камянецкага раёну чацьвярых даярак пакусаў кот, які жыў на фэрме. Лябараторныя дасьледваньні пацьвердзілі шаленства ката. Даяркі атрымліваюць адмысловыя прэпараты, піша "Брестская газета".

У Слуцку невядомыя вандалы скралі з помніка вызваленцам 16 літараў з бронзы, паведамляе "Інфо-курьер". У саўгасе "Слуцак" ўзьведзеная новая сучасная фэрма на 330 кароваў. Паводле ўзроўня аўтаматызацыі, найноўшага абсталяваньню і кампутараў яна не саступае самым лепшым заходнім узорам.

Баранавіцкая "Intex-Press" распавядае пра акцыю ў абарону свабоды слова. Пікетоўцы выстраіліся ў ланцуг каля Дому сувязі, трымаючы ў рукох "Народную Волю", "Нашу Ніву" і "Товарищ", а потым рушылі на пошту, каб падпісацца га гэтыя выданьні. Працягвае карэспандэнтка "Intex-Press" Анжэла Бялуш.

(Белуш: ) "Ім адказалі, што гэта немагчыма. Тады яны ўзялі кнігу водгукаў і прапаноў і там сваё абурэньне выказалі. Некаторыя зь іх зьвярнуліся ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзеньне 29 сьнежня пікету ў абарону выданьня "Intex-Press" з прычыны яго выключэньня з падпіснога каталёгу на 2006 год. Правесьці пікет арганізатары зьбіраюцца каля раённага вузла сувязі".

Сьлесар Баранавіцкага лякаматыўнага дэпо Алег Мацкевіч заваяваў залаты мэдаль на чэмпіянаце сьвету па армрэсьлінгу ў Японіі, паведамляе "Intex-Press".

На Палесьсі знайшлі канькі Х стагодзьдзя, паведамляе "Комсомольская правда" в Белоруссии". Вырабленыя яны з касьцей каня. Архэолягі адкапалі іх на дзядзінцы буйнога старажытнага паселішча побач з вёскай Юровічы Калінкавіцкага раёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG