Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

16 сьнежня 1951 году быў створаны Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку


Радыё "Свабода"

16 сьнежня 1918 году ў Вялейцы было абвешчана пра стварэньне Літоўскай савецкай рэспублікі. Такім чынам бальшавікі ўтваралі паўсюль прамаскоўскія ўрады, бо імкнуліся запабегчы ўзьнікненьню незалежных рэспублік. Гэтак Беларуская савецкая рэспубліка была створана ў Смаленску, а Літоўская, як бачым, на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у Вялейцы.

16 сьнежня 1951 году быў створаны Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку – адна з найбольш значных культурных установаў беларускае эміграцыі.

16 сьнежня 1939 году нарадзіўся Алег Бембель – паэт і філёзаф, чалавек неардынарнай біяграфіі. Сын народнага скульптара Беларусі Андрэя Бембеля, ён скончыў менскую кансэрваторыю, пасьля стаў прафэсійным філёзафам і дысыдэнтам. Ужо ў часы перабудовы Бембель чарговы раз рашуча зьмяняе сваё жыцьцё і становіцца ўрэшце праваслаўным сьвятаром.

А яшчэ сёньня – дзень нараджэньня Бэтховэна. Людвіг ван Бэтховэн быў нямецкім кампазытарам і жыў у часы падзелаў Рэчы Паспалітай, меў сяброўскія дачыненьні з паўстанцамі Касьцюшкі, якія апынуліся ў эміграцыі і нават выкарыстоўваў у сваіх творах іхныя запісы беларускага фальклёру.
XS
SM
MD
LG