Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мікола Статкевіч: “Датэрміновае прызначэньне выбараў – панічныя крокі ўлады”


Валер Каліноўскі, Менск. Вядомы палітык Мікола Статкевіч, які адбывае пакараньне ў Баранавічах на “хіміі”, мяркуе, што прызначэньне выбараў раней часу паказвае “тузаныя панічныя крокі і страх улады”.

(Статкевіч: ) “Улада баіцца гэтых выбараў, баіцца народу, што ён у адказ на фальсыфікацыі выйдзе на вуліцу. Таму яна прымае папраўкі ў Закон аб унутраных войсках, якія па-сутнасьці дазваляюць прэзыдэнту даць каманду страляць у народ, яна прымае папраўкі ў Крымінальны кодэкс. І цяпер, нарэшце, каб перашкодзіць аб’яднанай апазыцыі падрыхтавацца да выбараў, прымае рашэньне аб датэрміновых выбарах. Гэта сьведчыць пра тое, што яна разумее сапраўдны стан настрояў народу”.
XS
SM
MD
LG