Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску зноў затрымалі трох апазыцыянэраў


Браніслава Станкевіч, Віцебск Уладзімера Плешчанку, Аляксандра Салаўяна і Барыса Хамайду міліцыянты завезьлі ў пастарунак ад дома №28 па вуліцы Леніна.

На момант затрыманьня спадар Салаўян трымаў бел-чырвоны-белы сьцяжок, а спадар Плешчанка распаўсюджваў улёткі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. З Чыгуначнага райаддзелу міліцыі іх адпусьцілі адразу, нават не складаючы пратаколаў.

Асоба спадара Хамайды, які распаўсюджваў газэты “Згода”, “Народная воля” ды іншыя выданьні, цікавіла міліцыянтаў найбольш: распаўсюдніка пратрымалі ў пастарунку паўтары гадзіны і пільна агледзелі ягоныя асабістыя рэчы.

Наяўныя газэты пералічылі, аднак ніводнае не забралі. Праўда, міліцыянты запыталіся, ці няма ў Барыса Хамайды новага нумару газэты “Выбар”, якую ён сам рэдагуе і выдае на ўласныя сродкі.

Не засьведчыўшы факту правапарушэньня, спадара Хамайду адпусьцілі, патлумачыўшы на разьвітаньне, што падставай для затрыманьня ўсіх трох апазыцыянэраў быў тэлефонны званок кагосьці зь “пільных грамадзянаў”, незадаволеных праявамі палітычнага іншадумства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG