Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Акторка Вольга Клебановіч: “Жыву надзеяй на лепшае”


Юлія Шарова, Менск Якія падзеі 2005 году былі найбольш значнымі ў жыцьці краіны? Якія пэрспэктывы чакаюць Беларусь у бліжэйшай будучыні? На гэтыя пытаньні адказвае народная артыстка Беларусі, акторка Расейскага тэатру імя Горкага Вольга Клебановіч.

(Клебановіч: ) “Год Пеўня — гэта мой год, таму ён у мяне быў цікавы, цудоўны, творчы. Я працавала над тым, пра што марыла — мы паставілі “Дзядзькаў сон” Дастаеўскага. А наагул, усё ішло як заўсёды. Прэм’еры ў тэатрах былі цікавыя некаторыя. Мікалай Пінігін паставіў у Купалаўскім “Сымона-музыку” — цікавы спэктакль. Цікавы быў кінафэстываль “Лістапад”. Ня ўсё мне там спадабалася, але добра, што ён у нас ладзіцца”.

(Карэспандэнт: ) “Чаго вы чакаеце ад наступнага году?”

(Клебановіч: ) “Чаго я чакаю? Каб зьявілася ў рэжысуры цікавая моладзь, каб новыя імёны зьявіліся. А наагул, чаго ад культуры чакаю? Каб далей усё было цікавейшым, бо пакуль што ня надта мяне ўсё гэта ўражвае. Ведаю, што нам патрэбна цяпер, нават Расейскаму тэатру, у якім я працую, штосьці нацыянальнае ставіць. Вось цяпер пошукі п’есаў ідуць. Апрача клясыкі — да чаго прыбіцца Расейскаму тэатру? У свой час я іграла Сьцепаніду ў “Знаку бяды” паводле Быкава. Цяпер у нас застаўся толькі адзін спэктакль — паводле драмы Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”, я Марылю там граю. Спадзяюся, што зьявіцца нехта малады, цікавы. Канечне, жыву надзеяй на лепшае”.

***

Радыё Свабода ласкава запрашае слухачоў і наведнікаў пакідаць свае паведамленьні і водгукі. Якія падзеі 2005 году вы лічыце найбольш важнымі? Чаго чакаеце ад 2006 году? Калі ласка, дасылайце свае адказы на svaboda.org/forum.
XS
SM
MD
LG