Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паперня – яшчэ адна радзіма Апалінэра? <B>(фота)</B>


Віталь Сямашка, Паперня, Лідзкі раён Новая перадача сэрыі “Палітычная геаграфія”.

Галінаў роду Кастравіцкіх у Беларусі шмат. І амаль кожная мясцовасьць, дзе некалі жыў які-небудзь Кастравіцкі, аспрэчвае права лічыцца радавым гняздом славутага францускага паэта Гіёма Апалінэра, які нарадзіўся ў Рыме, але меў беларускія карані. На Слонімшчыне, Наваградчыне, Дзісеншчыне краязнаўцы рупліва дасьледуюць гістарычныя крыніцы, шукаючы доказаў паходжаньня Апалінэра менавіта зь іхных мясьцінаў. Цяпер да прэтэндэнтаў на званьне малой радзімы паэта далучылася і вёска Паперня на Лідчыне. Вось што назапасіў адносна Кастравіцкіх з розных гістарычных крыніцаў гісторык Валеры Сьліўкін — і гэта, бадай, таксама не апошняя вэрсія.

(Сьліўкін: ) “Зьдзіўляе, што яны ўсе таленавітыя. Мне найбольш падабаецца Мэланьня Кастравіцкая. Мэланьня была дачкой Апалінарыя Кастравіцкага, які валодаў Паперняй. І вось яна зьехала ў Італію, потым у Вену, і тут пачынаюцца таямніцы. Двое Кастравіцкіх, ніколі ня ведаўшы адно аднога, сустрэліся і закахаліся. Польскі пісьменьнік Анатоль Астанэк даказаў пра сына Мэланьні Кастравіцкай. А ён быў і сынам Напалеона другога, сына Напалеона Банапарта. І трэба ж так здарыцца, што сустрэліся Вольга Кастравіцкая і гэты сын Мэланьні. І ад іх нарадзіўся вядомы паэт Апалінары Кастравіцкі, вядомы ўсім як Гіём Апалінэр. Ён у трэцім пакаленьні папярнянін, атрымліваецца!”

Падрабязнасьці гл.далей: • Паперня - яшчэ адна радзіма Апалінэра?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG