Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адновіцца падпіска на “Народную Волю”?


Ганна Соўсь, Менск Сёньня ў гаспадарчым судзе Менску адбудзецца разгляд пазову рэдакцыі недзяржаўнай гаэты Народная Воля да прадпрыемства Белпошта. Выданьне патрабуе ўнясеньня ў падпісны каталёг на першае паўгодзьдзе 2006 году.

Нагадаем, што ў лістападзе Белпошта паведаміла Народнай Волі, што не ўключае газэту ў падпісны каталёг (як, дарэчы, і шэраг іншых недзяржаўных выданьняў: “Салідарнасьць”, “Наша Ніва”, “Згода”, а таксама некаторыя рэгіянальныя недзяржаўныя газэты — “Вольнае Глыбокае”, “IntexPress”, “Бресткий курьер”, “Газета Слонімская”, “Витебский курьер”, “Рэгіянальная газэта” ды іншыя). З 1 кастрычніка Народная Воля вымушаная друкавацца ў Расеі і ня мае магчымасьці распаўсюджвацца праз газэтныя шапікі ў сувязі з тым, што прадпрыемствы Белсаюздруку і друкарня Чырвоная Зорка ў аднабаковым парадку скасавалі дамовы зь недзяржаўным выданьнем. 17 лістапада Гаспадарчы суд Менску адмовіў Народнай Волі ў патрабаваньнях да Белсаюздруку, Менгарсаюздруку і Менаблсаюздруку аднавіць дамовы на распаўсюджаньне выданьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG