Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Ніва": "Беларусь пачне пераймаць кітайскі досьвед?"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня Ў Беластоку выйшаў чарговы нумар тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва”.

У матар’яле “Зьездаўскія баі”, што зьмешчаны на першай паласе сёньняшняй “Нівы” расказваецца пра XV зьезд Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы (БГКТ), што прайшоў напярэдадні. “Ніва” адзначае, што беларусы Беласточчыны маюць розныя погляды на шэраг важных для існаваньня беларускай меншасьці ў Польшчы праблемаў. Сярод іх – будучыня Беларскага музэю ў Гайнаўцы, вакол правоў на ўласнасьць якога апошнім часам разгарэўся сапраўдны скандал. Беларускае грамадзка-культурнае таварыства заяўляе, што музэй належыць яму, у той час, як шэраг іншых арагнізацыяў выступаюць рашуча супраць і кажуць, што стваралі музэй розныя людзі і арганізацыі, таму ўласьнікам ня можа быць БГКТ. Пра ўсё гэта гаварылася на зьезьдзе.

Адметна, што на зьезд таварыства, якім кіруе Ян Сычэўскі – былы дэпутат Сэйму, які стаў вядомы ў Польшчы пасьля таго, як хваліў у Менску беларускі дзяржаўны лад і ганіў польскі – прадстаўнікоў тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” не запрасілі.

У матар’яле “Кітайскі сіндром” Уладзімір Хільмановіч піша пра нядаўні візыт беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам у Кітай. Спадар Хільмановіч зьвяртае ўвагу на адно цікавае выказваньне беларускага кіраўніка.

“На адной з афіцыйных сустрэчаў старшыня нацыянальнага алімпійскага камітэту Аляксандар Лукашэнка заявіў: “Хачу сказаць, што па тых відах спорту, дзе мы будзем жорстка канкураваць, мы згодныя, каб кітайцы выйгравалі залатыя мэдалі, а мы – срэбныя”. Трэба меркаваць, што Беларусь цяпер пачне актыўна пераймаць кітайскі досьвед у падрыхтоўцы спартоўцаў. На пачатку трэба было б атрымаць па бартэру партыю палак, якімі актыўна карыстаюцца азіяцкія трэнэры ў выхаваньні гімнастаў. Праўда, з каго будуць выкалочваць такія вынікі ў сінявокай рэспубліцы, сказаць цяжка. Толькі ў ЗША працуе і трэніруецца больш сотні былых, цяперашніх і зусім юных беларускіх гімнастаў. Падаўся туды і знакаміты Іван Іванкоў, які стаў нікому не патрэбны ў Беларусі, калі перастаў здабываць мэдалі,” – напісаў Уладзімір Хільмановіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG