Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Ярашук: “Трэба чакаць рэпрэсіяў”


Галіна Абакунчык, Менск Якія падзеі 2005 году былі найбольш значнымі ў жыцьці краіны? Якія пэрспэктывы чакаюць Беларусь у бліжэйшай будучыні? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.

(Ярашук: ) “Самай станоўчай падзеяй для Беларусі і для яе народу я лічу тое, што захавалася замежнаэканамічная каньюнктура і становішча людзей ня стала горшым. Іншая рэч, што гэтая каньюнктура ня можа доўжыцца бясконца. Самай адмоўнай падзеяй, безумоўна, было тое, што цягам году ўзмацнялася таталітарная сыстэма ўлады: ішоў наступ на правы грамадзянаў Беларусі, цярпелі дыскрымінацыю і прэсінг палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі, незалежныя сродкі масавай інфармацыі. А вынікам сталіся зьмены ў Крымінальным кодэксе. Тут ужо няма ніякіх камэнтароў — наперадзе вельмі няпросты час”.

(Карэспандэнтка: ) “Якое вашае бачаньне будучыні?”

(Ярашук: ) “Трэба чакаць яшчэ горшых наступстваў, бо, канечне ж, усе гэтыя захады рабіліся ня проста так. Гэтыя папраўкі ў заканадаўстве, канечне ж, маюць на мэце выбары 2006 году. А гэта значыць, што трэба чакаць рэпрэсіяў, трэба чакаць пацярпелых, закрыцьця незалежных мэдыяў, турэмнага зьняволеньня людзей. Таму пэрспэктыва для грамадзянскай супольнасьці краіны выглядае ў значнай ступені пэсымістычна. Але, хутчэй за ўсё, гэта будзе адно з апошніх дзеяньняў улады, бо каб і надалей доўжыць дэструктыўную палітыку, рэсурсаў у яе больш няма”.
XS
SM
MD
LG