Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Рамашэўскай не пусьцілі польскага консула, затое правялі журналістаў БТ


Валер Каліноўскі, Менск Польская журналістка Агнешка Рамашэўская, якую ўлады зьбіраюцца сёньня дэпартаваць зь Беларусі рэйсам польскіх авіялініяў у Варшаву, паведаміла “Свабодзе”, што сёньня памежнікі да яе не дапусьцілі польскага консула, патлумачыўшы гэта тым, што яна фармальна не перасякла мяжу і не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Тым ня менш, памежнікі прапусьцілі да спадарыні Рамашэўскай здымачную групу Беларускага тэлебачаньня, якая спрабавала зрабіць зь ёю інтэрвію.

Агнешку Рамашэўскую амаль суткі трымаюць у памежнай зоне аэрапорту “Менск”, на ноч ёй адвялі пакойчык у адмысловым гатэлі для дэпартаваных, пад кантролем дзьвюх памежніц яна змагла схадзіць у рэстарацыю. Пра ўмовы свайго ўтрыманьня яна распавяла:

(Рамашэўская: ) “Гэтыя дзьве вартаўнічкі няшчасныя сядзелі пад маімі дзьвярыма цэлую ноч, і адзіная праблема была, што немагчыма было спаць, бо ўвесь час нешта гучала зь іх рацыяў, і сьвятло сьвяціла ўсю ноч праз шкло ў дзьвярах. Але гэта не было вялікай праблемай”.
XS
SM
MD
LG