Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газпром” пагражае спыніць пастаўкі газу Ўкраіне ў 2006


Радыё Свабода З пачатку 2006 году “Газпром” можа спыніць пастаўкі газу ва Ўкраіну, калі да таго часу ня будзе падпісаны кантракт адносна ўмоваў гэтых паставак. Пра гэта заявіў сёньня прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў.

Паводле Купрыянава, у разе непадпісаньня кантракту праз Украіну будзе ажыцьцяўляцца толькі транзыт газу для эўрапейскіх спажыўцоў.

У сваю чаргу прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў пра гатовасьць разьлічвацца за расейскі газ па рынкавых цэнах, аднак пасьля пераходнага пэрыяду. У “Газмпроме” Юшчанкаву прапанову назвалі “непрымальнай”.

Масква й Кіеў пакуль што ня могуць дамовіцца аб цане пастаўля́нага ва Ўкраіну расейскага газу, а таксама аб тарыфах за яго транзыт праз украінскую тэрыторыю.

“Газпром” хоча падняць цану газу для Ўкраіны з 50 да 160 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Нагадаем, Беларусь будзе купляць газ у “Газпрому” ў 2006 годзе за 46 даляраў.
XS
SM
MD
LG