Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты сарвалі сустрэчу Мілінкевіча з інтэлігенцыяй


Алесь Дашчынскі, Менск Супрацоўнікі міліцыі сарвалі сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з інтэлігенцыяй у Берасьці.

Яна плянавалася на кватэры аднаго зь мясцовых актывістаў. На сустрэчу сабраліся каля 70 чалавек. Але літаральна праз 20 хвілін прыйшлі два міліцыянты.

Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што ім паступіў сыгнал аб правядзеньні ў памяшканьні несанкцыянаванага сходу.

Міліцыянты прыгразілі, што выклічуць спэцпадразьдзяленьне і складуць пратакол на гаспадара, калі ўдзельнікі сустрэчы не разыдуцца. На просьбу спадара Мілінкевіча, удзельнікі сустрэчы вымушаныя былі разысьціся. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG