Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: машыну Мілінкевіча спынілі ўжо чацьверты раз


Алесь Дашчынскі, Менск Літаральна за 5 хвілін да сустрэчы на прахадной берасьцейскага заводу “Сьветатрон” супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі затрымалі аўтамабіль, на якім перамяшчаецца па Берасьці Аляксандар Мілінкевіч.

І кіроўцу, і аўтамабіль старанна правяралі супрацоўнікі ДАІ.

Спадару Мілінкевічу давялося перасесьці ў іншы аўтамабіль, каб не спазьніцца на сустрэчу з рабочымі завода “Сьветатрон”. Дарэчы, за гэтыя два дні ў Берасьці транспарт каманды Мілінкевіча затрымлівалі ўжо чатыры разы.

Міліцыянты тлумачаць свае дзеяньні правядзеньнем апэрацыі “Нелегал”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG