Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава: беларускага пасла выклікалі ў польскае МЗС


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Міністэрства замежных справаў Польшчы выкліканы амбасадар Беларусі ў Польшчы Павал Латушка.

Як раней паведаміў прэсавы сакратар МЗС Польшчы Павал Дабравольскі, МЗС чакае ад беларускага пасла тлумачэньняў, чаму беларускія памежнікі не ўпусьцілі ў Беларусь Міхала Дворчыка – дарадцу прэм’ер-міністра Польшчы Казімежа Марцінкевіча

“У такіх сытуацыях амбасадары існуюць дзеля таго, каб іх выклікаць. Некаторых выклікаем часьцей, іншых – радзей. Гэта залежыць ад двухбаковых дачыненьняў. Я ня мушу, хіба, казаць, што польска-беларускія дачыненьні нельга назваць добрымі”, – заявіў спадар Дабравольскі.

Паводле ягоных словаў, ня выключана, што спатканьне з Паўлам Латушкам адбудзецца яшчэ сёньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG