Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Грамада” – за ўшанаваньне ахвяраў галакосту


Уладзімер Глод, Менск У Беларусі ствараецца новы грамадзкі камітэт дзеля правядзеньня Дзён памяці ахвяраў галакосту. З ініцыятывай выступіла Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

У распаўсюджаным звароце да грамадзянаў Беларусі гаворыцца: “апошнія дзесяць гадоў у Беларусі зьнішчаюцца габрэйскія могілкі і будынкі сынагогаў. Сыстэматычна апаганьваюцца помнікі ахвярам галакосту. У краіне звыкла беспакаранымі зьяўляюцца друкаваная прадукцыя і надпісы на сьценах з нацысцкімі сымбалямі”.

Яшчэ ў 1993 годзе быў створаны камітэт у справе правядзеньня Дзён памяці ахвяраў галакосту ў Беларусі. Аднак у апошнія гады гэты камітэт ня дзейнічаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG