Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнтку Польскага каналу затрымалі ў Менскім аэрапорце


Валер Каліноўскі, Менск Карэспандэнтку Польскага тэлебачаньня Агнешку Рамашэўскую сёньня затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце “Менск”.

У суботу яе не ўпусьцілі ў Беларусь на пераходзе на пераходзе Кузьніца Беластоцкая — Брузгі. Яна ўспрыняла гэта як непаразуменьне і вырашыла, што ў Менску такога ня будзе, таму вырашыла паляцець у Беларусь самалётам Польскіх авіялініяў. Пасьля праверкі дакумэнтаў памежнікі заявілі ёй, што паводле закону аб знаходжаньні ў Беларусі замежных грамадзянаў яна ня мае права ўехаць на тэрыторыю краіны. Памежнікі спрабавалі дэпартаваць яе тым жа самалётам, але капітан самалёта адмовіўся яе браць безь білету і пастановы аб дэпартацыі.

Цяпер спадарыня Рамашэўская знаходзіцца ў памежнай зоне аэрапорту “Менск” бяз пашпарта і пад вартай. Самалёт у Варшаву ўжо адляцеў.
XS
SM
MD
LG