Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 13 сьнежня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год. Прывітаньне ЦК КПБ(б) Янку Купалу:

“У дзень трыццацігоддзя Вашай літаратурнай дзейнасці Цэнтральны Камітэт Комуністычнай партыі (большэвікоў) Беларусі горача вітае Вас, як аднаго з выдатных паэтаў Совецкай Беларусі і Совецкага Саюза і майстра мастацкага слова. ЦК КПБ(б) жадае Вам доўгага жыцця і новых велізарных поспехаў у Вашай далейшай мастацкай творчасці на радасць працоўных, якія будуюць пад кіраўніцтвам нашага любімага правадыра вялікага Сталіна сваё шчаслівае радаснае жыццё”.

“Чырвоная змена”, 1945 год:

“У паравозным дэпо Магілёў арганізавана калона паравозаў імені дня выбараў у Вярхоўны Савет СССР. Узначальвае гэту калону машыніст-інструктар, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР тав.Качмароў. Пачотнае права быць удзельнікам гэтай калоны заваявалі лепшыя машыністы дэпо… У першыя-ж дні работы ў саставе калоны імені дня выбараў гэтыя машыністы сталі даводзіць кругласутачны прабег сваіх паравозаў да 500 кілометраў і дабіліся значнай эканоміі паліва”.

“Имя”, 1995 год. Лідэр Беларускай партыі свабоды Сяргей Высоцкі:

“Мы не прэтэндуем на ўсенародную любоў і ніколі ня будзем мець у парлямэнце пераважнай колькасьці галасоў. Мы разьлічваем на пэўны кантынгент людзей — працэнтаў дваццаць, якія выступаюць за радыкальныя рынкавыя рэформы, прыватную ўласнасьць і жадаюць бачыць сваю дзяржаву моцнай. Яна павінна забясьпечыць стабільнасьць і даваць людзям магчымасьць працаваць і зарабляць, а таксама абараніць людзей ад скрайнасьцяў камуністаў ды фашыстаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG