Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы адзначаюць угодкі ўвядзеньня ваеннага становішча <B>(фота)</B>


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Каля дому былога камуністычнага кіраўніка Польшчы Войцеха Ярузэльскага ўначы адбыліся дзьве дэманстрацыі – ягоных праціўнікаў і прыхільнікаў.

(Ярузэльскі: ) “Грамадзянкі і грамадзяне ПНР, зьвяртаюся да вас у справе найвышэйшай важнасьці. Рада дзяржавы ўвяла сёньня ваеннае становішча на тэрыторыі ўсёй краіны”, – гэтыя словы генэрала Войцеха Ярузэльскага пачулі палякі раніцай 13 сьнежня 1981 году.

У краіне адключылі тэлефоны, пачаліся масавыя арышты актывістаў “Салідарнасьці”, улады расстралялі гарнякоў, якія страйкавалі. Паводле Леха Лучыньскага з арганізацыі “Грамадзянская адказнасьць”, якая наладзіда дэманстрацыю пратэсту каля дому Войцеха Ярузэльскага ў Варшаве, пра гэтыя падзеі, якія Лех Валэнса назваў адным з найбольш жорсткіх злачынстваў супраць палякаў, трэба памятаць, у тым ліку і моладзі.

(Лучыньскі: ) “Мы павінны ведаць, што адбывалася ў тыя часы, каб прадухіліць паўтор такіх падзеяў”. Між тым прадстаўнікі фэдэрацыі маладых сацыял-дэмакратаў, якія таксама наладзілі дэманстрацыю, толькі зь іншага боку дому Войцеха Ярузэльскага і ў ягоную падтрымку, кажуць, што увядзеньне ваеннага становішча выратавала Польшчу ад грамадзянскай вайны.

(Сацыял-дэмакрат: ) “Мы пратэстуем супраць аднабаковага прадстаўленьня гісторыі. Нічога ня можа быць толькі чорным ці белым, асабліва ў палітыцы”, – заявіў адзін з удзельнікаў дэманстрацыі падтрымкі.

Падзеі 13 сьнежня 1981 году ўспамінае старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы, галоўны рэдактар беластоцкай “Нівы” Яўген Вапа.

(Вапа: ) “1981 год, сьнежань, нядзеля. Большасьць дзяцей у чаканьні дзіцячай перадачы ў тэлебачаньні, а яе няма! Паведамленьне пра ўвядзеньне ваеннага становішча. У маіх бацькоў сьлёзы на вачах зьявіліся, бо брат мой быў тады ў войску, і яны вельмі перажывалі. Яшчэ памятаю, што вельмі прыгожая зіма была – сумёты вышэй за плот і холадна вельмі”.

Гэтымі днямі ў Польшчы было праведзенае апытаньне, каб высьветліць, колькі палякаў памятаюць, калі было ўведзенае ваенннае становішча – акзалася, што дакладную дату памятае менш за палову насельніцтва краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG