Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску не працавала мабільная сувязь кампаніі «Velcom»


Валер Каліноўскі, Менск. Многія менскія карыстальнікі мабільнай сувязі кампаніі МЦС (гандлёвая марка «Velcom») сёньня раніцай не маглі карыстацца сваімі тэлефонамі – у цэнтры гораду немагчыма было рабіць тэлефанаваньні.

У кампаніі МЦС паведамілі, што ў ноч з 12 на 13 сьнежня праводзіліся працы па ўвядзеньні ў эксплёатацыю новага камутатара для пашырэньня ёмістасьці сеткі ў Менску. Да 10 гадзіны раніцы абанэнты ў цэнтральнай і паўночна-усходняй частцы Менску мелі праблемы пры рэгістрацыі і ажыцьцяўленьні тэлефанаваньняў. (Падрабязнасьці)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG