Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэрацыйная сыстэма Windows будзе перакладзеная на беларускую мову


Ігар Карней, Менск Усясьветна вядомая карпарацыя вытворчасьці праграмнага забесьпячэньня Microsoft заявіла аб адкрыцьці рэгіянальнага офісу ў Беларусі.

Карпарацыя абвясьціла, што будзе перракладзеная на беларускую мову апэратыўная сыстэма Windows. Беларусь – апошняя Эўрапейская краіна, якая да гэтага часу ня мела апэрацыйнай сыстэмы Windows на нацыянальнай мове. Падобны крок – плён высілкаў Таварыства Беларускай Мовы, якое два гады дамагалася пераводу самай папулярнай у сьвеце апэрацыйнай сыстэмы мы на беларускую мову. Плянуецца, што Windows па-беларуску зьявіцца ў карыстальнікаў ужо на пачатку наступнага году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG