Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія падзеі 2005 году вы лічыце найбольш важнымі?


Галіна Абакунчык, Менск 2005 год набліжаецца да завяршэньня. Якімі адметнымі падзеямі ў жыцьці Беларусі, станоўчымі і адмоўнымі, ён запомніўся жыхарам краіны? Гэтым пытаньнем у людзей на менскіх вуліцах цікавілася наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Якую сёлетнюю падзею ў жыцьці краіны вы лічыце найлепшай і найгоршай?”

(Юнак: ) “У мяне больш асабістых падзеяў, чым падзеяў у Беларусі. Таму цяжка нешта сказаць”.

(Юнак: ) “Ну, адзінае, што яскрава памятаю за апошні час — гэта Дажынкі былі. А адмоўнае, што нічога зьмяняецца, усё як было, так і засталося”.

(Спадар: ) “Тут, як кажуць, усё ў нейкай ступені збалянсавана, ёсьць і плюсы і мінусы. Але буйных такіх мінусаў я ня бачу”.

(Юначка: ) “Для мяне найгоршым, што адбылося апошнімі гадамі ў Беларусі, сталася закрыцьцё Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Станоўчае — навядзеньне парадку ў горадзе Менску. У іншых гарадах нічога не адбываецца, бо я ведаю шмат людзей, якія жывуць у рэгіёнах. І яны кажуць, што ўсё ў такім заняпадзе, што нават страшна”.

(Спадар: ) “Ну, я думаю, добры ўраджай сабралі нашыя хлебаробы, не зважаючы на шматлікія складанасьці. Стабільнасьць у нас ёсьць, якой няма ў іншых рэспубліках”.

(Спадар: ) “Людзі заўсёды імкнуліся да стабільнасьці. Іншая рэч, што трэба разьмяжоўваць, дзе балотная стабільнасьць, калі людзі, як жабы, сядзяць у балоце, і стабільнасьць, калі людзі стабільна адчуваюць сябе прыўкрасна”.

(Карэспандэнтка: ) “Што вы лічыце найлепшай падзеяй у Беларусі сёлета?”

(Спадарыня: ) “Я лічу станоўчым той факт, што наш Менск становіцца ўсё больш прыгожым і прыгожым. А адмоўнае — галасаваньне па рэфэрэндуме. Як гэта рабілася — гэта сорамна й тужліва за нашую краіну”.

(Юначка: ) “Станоўчым сёлета было рэстаўраваньне Верхняга гораду. А адмоўным — перайменаваньне вуліцаў, бо шмат блытаніны з гэтага”.

(Спадар: ) “Што мяне ўразіла найбольш? Што мы знайшлі сабе саюзьніка ў асобе Кітаю. Гэта адзінае, што адбылося за ўвесь час. Як гэта ацаніць, то кожны па-свойму ацэньвае. А так больш няма чаго адзначыць у нашай краіне”.

***

Рэдакцыя Радыё Свабода на старонцы форуму запрашае слухачоў і наведнікаў пакідаць свае паведамленьні і водгукі. Бягучае пытаньне: "Якія падзеі 2005 году вы лічыце найбольш важнымі?" Калі ласка, дасылайце свае думкі і адказы на старонцы svaboda.org/forum
XS
SM
MD
LG