Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенская міліцыя канфіскавала агітацыйныя матэрыялы каманды Мілінкевіча


Сяргей Астраўцоў, Горадня У нядзелю ўвечары былі часова затрыманыя Валеры Кісель з партыі БНФ і Сяргей Левановіч з грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

У першага зь іх пры сабе былі брашуры, прысьвечаныя правам чалавека, улётка, прысьвечаная кандыдату ад аб’яднанай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандру Мілінкевічу, а таксама некаторыя іншыя паперы.

Днём раней міліцыянты часова затрымалі Віталя Курсу, які меў інфармацыйныя выданьні каманды адзінага кандыдата ад дэмсілаў. У абодвух выпадках складзены пратаколы аб канфіскацыі друкаваных матэрыялаў.
XS
SM
MD
LG