Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Камітэце Дзяржкантролю – найвышэйшыя заробкі сярод міністэрстваў


Падрыхтавала Іна Студзінская Агляд беларусканезалежнай прэсы 12 сьнежня

Тыднёвік “Белорусы і рынок” раскрывае ў сьвежым нумары вялікую таямніцу: заробкі кіраўнікоў міністэрстваў, дзяржкамітэтаў ды іншых органаў кіраваньня. Матар''ял называецца "У "вярхоў" – ад 1.000 даляраў. Па сярэдніх заробках лідзіруюць кіраўнікі Камітэту дзяржаўнага кантролю: 3 мільёны 229 тысяч рублёў у месяц. Няблага зарабляюць кіраўнікі рэспубліканскай пракуратуры – 2 мільёны 680 тысяч, МЗС – 2 мільёны 514 тысяч. А вось кіраўнікі Міністэрства гандлю і Мінсельгасу замыкаюць табліцу – ўсяго прыкладна па 960 тысяч рублёў.

“Брестская газета” распавядае “Гісторыю пра гісторыка” – былога настаўніка Сяргея Мартынюка, якога суд прыгаварыў да трох з паловай гадоў абмежаваньня волі – за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці і расавай розьні. Мартынюк узначальваў групу скінгэдаў гораду, распаўсюджваў улёткі, зрабіў электронныя вэрсіі ўласнага часопіса “Субкультура”.

“Белгазета” аналізуе падрыхтаваны спэцслужбамі "Аналітычны агляд "Каляровыя рэвалюцыі на постсавецкай прасторы. Магчымы сцэнар для Беларусі", які атрымалі на рукі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Матар''ял Віктара Марціновіча называецца "Пратаколы чэкісцкіх мудрацоў".

“Витебский курьер”, як і вялікая колькасьць іншых недзяржаўных выданьняў, ня трапіў у падпісны каталёг на наступны год, аблсаюздрук таксама скасаваў з газэтай дамову на продаж у шапіках. Распавядае карэспандэнт газэты Аляксандар Кутэнка.

(Кутэнка: ) “Пасьля паведамленьня пра тое, што газэта “Витебский курьер” ня можа прадавацца ў шапіках аблсаюздруку, пачалася грамадзкая акцыя ў падтрымку нашай газэты. Сабрана ўжо больш за 800 подпісаў, і кампанія гэтая набірае абароты.”

Напярэдадні сьвятаў дзіцячыя садкі і школы Віцебску сутыкнуліся з праблемай Дзеда Мароза і Сьнягуркі. Раней установы заключалі дамовы з акторамі і студэнтамі, якія падпрацоўвалі казачнымі пэрсанажамі на ранішніках, цяпер – нельга. Выхавацелям даводзіцца шукаць “бясплатных” Дзедаў Марозаў сярод бацькоў. Матар''ял у "Витебском курьере" называецца “Без ліцэнзіі ты ня Дзед Мароз”.
XS
SM
MD
LG