Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 сьнежня 1979 году Палітбюро ЦК КПСС пастанавіла ўвесьці войскі ў Аўганістан


Радыё "Свабода" Найважнейшыя гістарычныя падзеі маюць дачыненьне да сучаснай гісторыі Расеі, якая 12 сьнежня адзначае свой Дзень канстытуцыі.

12 сьнежня 1979 году Палітбюро ЦК КПСС пастанавіла ўвесьці войскі ў Аўганістан. А роўна празь пятнаццаць гадоў, 12 сьнежня 1994 году расейскі прэзыдэнт выдаў указ пра выкарыстаньне ўсіх сродкаў для раззбраеньня незаконных збройных фармаваньняў на тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі, пасьля чаго ў Ічкерыю ўводзяцца расейскія войскі і пачынаюцца маштабныя вайсковыя дзеяньні. Вынік гэтых дзеяньняў атрымаўся такі самы, што і ў Аўганістане: канца вайне не відаць.

12 сьнежня 1971 году памёр Давыд Сарноф – амэрыканскі пачынальнік радыё і тэлевяшчаньня. Нарадзіўся Давыд у Менску. У 1900-м годзе сям''я зьехала ў Амэрыку.

12 сьнежня ў розныя гады нарадзіліся францускі пісьменьнік Гюстаў Флабэр і амэрыканскі сьпявак і кінаактор Фрэнк Сынатра.
XS
SM
MD
LG