Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадцу польскага прэм''ера не ўпусьцілі ў Беларусь


Радыё Свабода Беларускія памежнікі сёньня не ўпусьцілі ў Беларусь Міхала Дворчыка – дарадцу прэм’ер-міністра Польшчы Казімежа Марцінкевіча.

Дарадца ў пытаньнях палякаў за мяжою Міхал Дворчык быў на кароткі час затрыманы на памежным пераходзе ў Кузьніцы. Ён паведаміў польскай тэлевізіі, што памежнікі папрасілі яго выйсьці з аўтамабіля, забралі пашпарт і сказалі яму, што ён непажаданая ў Беларусі асоба. Дворчык таксама выказаў меркаваньне, што, магчыма, прычынай адмовы ва ўезьдзе – ягоныя рэгулярныя кантакты з не прызнаваным беларускімі ўладамі лідэрам Саюзу палякаў Беларусі Анжалікай Борыс.

Прадстаўнік польскага ўраду паведаміў, што Міністэрства замежных справаў Польшчы запатрабуе ад амбасады Беларусі ў Варшаве тлумачэньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG