Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пачынае будаўніцтва новага газапроваду ў Нямеччыну


Радыё Свабода Сёньня ў Валагодзкай вобласьці Расеі адбылася ўрачыстая цырымонія зваркі першага стыку газаправоду, які пройдзе з Расеі ў Заходнюю Эўропу паўз дно Балтыйскага мора.

Расейскі прэм’ер-міністар Міхаіл Фрадкоў заявіў, што будаўніцтва газаправоду па дне Балтыйскага мора ў абыход існуючых маршрутаў транзыту газу праз Ўсходнюю Эўропу будзе гарантаваць энэргетычную бясьпеку ў Эўропе і зьменшыць яго цану для краінаў-удзельнікаў праекту.

Плянуецца, што першая чарга трубаправоду працягласьцю ў тысячу дзьвесьце кілямэтраў пачне працаваць у 2010 годзе.
XS
SM
MD
LG