Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Media Consulta”: “Мы працуем з тым самым маскоўскім тэлеканалам”


Алена Струвэ, Менск 14 сьнежня ў Брусэлі на паседжаньні Эўракамісіі будуць разглядацца і абмяркоўвацца канцэпцыі чатырох галоўных удзельнікаў тэндэру тэлерадыёвяшчаньня для Беларусі. Мяркуецца, што пераможца конкурсу будзе аб’яўлены найпазьней напачатку студзеня. Пасьля гэтага адразу распачнецца і трансьляцыя перадачаў. Наша карэспандэнтка гутарыла з аўтарам канцэпцыі аднаго з гэтых праектаў — супрацоўнікам нямецкай “Media Consulta” Крыстыянам Кранбэргерам.

Паводле інфармацыі Эўракамісіі, нямецкая кампанія “Media Consulta Іnternational” удзельнічае ў конкурсе ў кансорцыюме з расейскім Цэнтрам-ТВ. “Media Consulta” ёсьць холдынгам, і ягоны спэктар дзейнасьці надзвычай шырокі — тэлевізійная і кінавытворчасьць, грамадзкія сувязі, спартыўны і моладзевы мэнэджмэнт, арганізацыя конкурсаў для журналістаў і г.д.

Я прашу спадара Крыстыяна Кранбэргера расказаць пра галоўных партнэраў “Media Consulta” ш праекце.

(Кранбэргер: ) “На самым першым этапе конкурсу Эўракамісіі (конкурс складаецца з двух этапаў) мы знайшлі галоўнага партнэра ў кансорцыюме. Гэта расейскі “ТВ-Центр”. Потым мы дадаткова размаўлялі яшчэ з двума партнэрамі. Гэта расейскае кабэльнае тэлебачаньне — RTVI (Саbel-TV-International) і, магчыма, таксама “Deutsche Welle” (як тэлевізійная, так і радыёслужба)”.

(Карэспандэнтка: ) “Адносна вашага галоўнага расейскага партнэра — мае калегі званілі кіраўніцтву гэтага каналу, а менавіта ў прыёмны пакой спадара Папцова, і там ім адказалі, што “Центр-ТВ” альбо “ТВ-Центр” ніякага дачыненьня да праекту Эўракамісіі ня мае, паколькі з сымпатыяй ставіцца да палітыкі беларускага кіраўніцтва. Магчыма, размова ідзе пра нейкі іншы “Центр-ТВ”?”

(Кранбэргер: ) “Не. Гэта той самы маскоўскі канал, пра які вы кажаце. Там намесьнікам працуе Маставы. У нас ёсьць бюро ў Маскве, наш прадстаўнік там Алег Мігуноў, і ён наўпрост працуе ад нас з “ТВ-Центр”.

(Карэспандэнтка: ) “Некалькі словаў пра вашу канцэпцыю вяшчаньня. Наколькі вядома, непасрэдна вы распрацоўвалі яе”.

(Кранбэргер: ) “Канцэпцыя гатовая, літаральна ўчора мы даслалі яе ў Брусэль, у Эўракамісію на разгляд. Мы будзем прэзэнтаваць яе на наступным тыдні, 14 сьнежня — і да гэтага часу, на жаль, вам нічога сказаць ня можам. Магу толькі паведаміць, што размова ідзе пра тэле– і радыёпраграмы для Беларусі. Як вы разумееце, каапэрацыя з “ТВ-Центр” — гэта тэлевяшчаньне. Што да радыёвяшчаньня, пакуль гэта канчаткова ня вырашана, але, магчыма, мы будзем гэта рабіць з “Deutsche Welle”. Гэта будзе праграма па-беларуску. Што да тэлевізійнага вяшчаньня, у каапэрацыі з “ТВ-Центр”, то яно будзе расейскамоўным, хутчэй за ўсё, зь беларускімі субтытрамі. Хаця мы не выключаем і таго, што праграмы могуць быць часткова на беларускай мове. Канчатковае рашэньне адносна пераможцаў конкурсу будзе прынятае альбо адразу на наступным тыдні, альбо пры канцы сьнежня ці напачатку студзеня”.

Гл. таксама • “ТВ-Центр” і “Центр-ТВ”: які зь іх бярэ ўдзел у тэндэры Эўракамісіі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG