Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці не апасаюцца жыхары Менску езьдзіць тралейбусамі?


Альгерд Невяроўскі, Менск Пасьля шэрагу выпадкаў, калі пасажыры менскіх тралейбусаў станавіліся ахвярамі няшчасных выпадкаў, адзін зь якіх скончыўся сьмерцю маладой дзяўчыны, ці не баяцца людзі езьдзіць гэтым відам грамадзкага транспарту? Ці дастатковыя меры бясьпекі прынялі ўлады пасьля гэтых здарэньняў? Гэтыя пытаньні жыхарам Менску задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Ці не апасаецеся вы езьдзіць тралейбусамі, і ці дастатковыя меры бясьпекі прымаюць улады ў зьвязку з апошнімі здарэньнямі?”

(Студэнтка: ) “Я вельмі хвалююся, калі сядаю ў тралейбус, я намагаюся езьдзіць як мага радзей. Таму што гэтыя выпадкі дзейнічаюць на людзей. Ва ўнівэрсытэце, дзе я вучуся, мы размаўлялі на гэтую тэму, і ўсе дзяўчаты вырашылі, што лепей прайсьціся пешкі, альбо ехаць на аўтобусе ці мэтро. А ў тралейбус альбо ўвогуле не сядаць, альбо не трымацца за парэнчы. Я лічу, што ніякіх мераў не прымаецца. Няма ні загадаў, ні вымоваў”.

(Спадар: ) “Ніколі не задумваўся над тым, баюся я ці не. Я ня вельмі часта карыстаюся грамадзкім транспартам і, у прыватнасьці, тралейбусам. Калі я і буду езьдзіць тралейбусам, то з апаскай буду дакранацца да парэнчаў і да любой дэталі тралейбуса, знаходзячыся на зямлі. Я ня чуў, якія меры прымаюцца. Адзінае, я чуў, што выплацілі родным загінулай дзяўчыны 5 тысяч эўра. Я лічу, што гэтая сума ў параўнаньні з чалавечым жыцьцём нічога ня вартая”.

(Спадарыня: ) “Ці апасаюся? Я ўвогуле намагаюся грамадзкім транспартам ня езьдзіць. А наконт нашай улады... Я ўвогуле ня ведаю, якія прымаюцца меры, таму мне цяжка сказаць”.

(Дзяўчына: ) “Я намагаюся ня езьдзіць тралейбусамі, і думаю, што гэта віна кіроўцаў. Яны павінны больш адказна даглядаць абсталяваньне тралейбусаў”.

(Спадар: ) “Мушу езьдзіць, што зробіш. Я ня ведаю, абрэзаныя парэнчы, аголеныя. Мяне адзін раз ударыла вельмі моцна, я нават паваліўся”.

(Спадар: ) “Каб нейкія меры прыняць, трэба, відаць, замяніць увесь тралейбусны парк. Калі ёсьць на гэта грошы, то, можа быць, трэба прымаць меры. А калі няма то, што зробіш”.

(Спадар: ) “Баюся страшна”.

(Карэспандэнт: ) “А ці дастаковыя меры прымаюць улады, каб прадухіліць такія выпадкі?”

(Спадар: ) “Відаць, грошай у іх няма. Ня надта дастатковыя”.

(Дзяўчына: ) “Не, відаць, не баюся. Можа, падсьвядома і ёсьць страх, але ж трэба неяк дабірацца да месца”.

Гл. таксама • Шосты запар чалавек пацярпеў ад электратоку ў сталічным тралейбусе
XS
SM
MD
LG