Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні з газэтай “Glos znad Niemna” затрыманы пэнсіянэр


Міхал Карневіч, Горадня На чыгуначным вакзале ў Горадні памежнікі затрымалі пэнсіянэра Станіслава Клімовіча, які хацеў перадаць машыністу польскай электрычкі газэту “Glos znad Niemna”, якая выходзіць у эміграцыі.

Станіслаў Клімовіч падышоў да электрычкі, каб сустрэцца са знаёмым машыністам з Польшчы. Ён перадаў яму адзін нумар газэты “Glos znad Niemna”, але гэта заўважыў памежнік і адразу накіраваўся да яго. Пэнсіянэра завялі ў будынак вакзалу і пачалі дапытваць.

У Клімовіча ва ўнутранай кішэні было яшчэ некалькі нумароў, але іх не знайшлі. Напачатку дапытваў маёр у форме, потым прыйшоў чалавек у цывільным. Іх цікавіла, адкуль Станіслаў Клімовіч узяў газэту. Той адказаў, што купіў яе на рынку. Дапытваліся за колькі і ад каго. Потым выклікалі перакладчыцу. Яна пабачыла, што ў нумары ёсьць інтэрвію з Клімовічам. Пачалі пытаць, дзе журналістка брала ў яго інтэрвію.

Допыт працягваўся тры з паловай гадзіны. С. Клімовіча адпусьцілі, але сказалі, што яшчэ будуць выклікаць.

Станіслаў Клімовіч зьяўляецца членам Саюза палякаў ад пачатку яго існаваньня. Цяпер ён зьяўляецца актыўным сябрам арганізацыі, якую ўзначальвае Анжаліка Борыс, але не прызнаюць беларускія ўлады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG