Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 9 сьнежня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Беларуская ніва”, 1925 год. Перадрук з “Савецкай Беларусі” словаў Аркадзя Смоліча:

“Чатыры тысячы беларускіх пачатковых школ, дзесяць пэдтэхнікумаў, чатыры вышэйшых школы з частковым беларускім выкладаньнем, цэлая армія беларускіх настаўнікаў, міліёны экземпляраў падручнікаў — вось здабыткі беларускай школьнай справы к сёлетняму юбілею, якія дае Савецкая Беларусь. Але мала таго: адкрываюцца яшчэ сотні беларускіх школ для беларускага насяленьня за межамі БССР — у Гомельшчыне і Смаленшчыне”.

“Звязда”, 1935 год. Народная творчасьць:

“А як Ленін уміраў, Дык ён Сталіну сказаў: Сталін, братка дарагой, За працоўных стой гарой! (Аршанскі раён)

Мы зажытачнымі сталі, Харашо жывём січас. Гэта ты, таварыш Сталін, Ад нужды пазбавіў нас. (Свяцілавіцкі раён)

Хаты новы, хаты чысты, Электрычаства гарыць. Маладзец таварыш Сталін, — Ўся дзярэўня гаварыць. (Смілавіцкі раён)”.

“Народная Воля”, 1995 год. Ліст нямецкага карэспандэнта Маркуса Цыпера:

“У газэце “Известия” надрукавана паведамленьне вашага менскага карэспандэнта аб інтэрвію прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі нямецкай эканамічнай газэце “Гандэльсблат”. Пры гэтым ствараецца ўражаньне, што выказваньні спадара Лукашэнкі з нагоды германскага нацыянал-сацыялізму і Адольфа Гітлера былі надрукаваныя ў “Гандэльсблат”… Цытаваныя выказваньні спадара Лукашэнкі сапраўды былі ў інтэрвію. Але наша рэдакцыя прыняла рашэньне гэтых выказваньняў не друкаваць — у прыватнасьці, каб не прадстаўляць буйную надрэгіянальную нямецкую штодзённую газэту як трыбуну для падобнага роду тэзісаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG