Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Марыніч падае скаргу ў Вярхоўны суд (анонс)


Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня ў менскай папраўчай калёніі на вуліцы Кальварыйскай Міхаіл Марыніч сустрэнецца са сваёй адвакаткай Валянцінай Шаханцовай. Яны плянуюць падрыхтаваць і накіраваць у Вярхоўны суд скаргу на прысуд, які быў вынесены Марынічу год таму Менскім раённым судом.

Міхаіл Марыніч быў асуджаны да пяці гадоў зьняволеньня. Пасьля абласны суд перагледзеў гэтае рашэньне і прысудзіў Марынічу тры з паловай гады зьняволеньня за кражу кампутараў. Пасьля па амністыі зьнялі яшчэ адзін год. Міхаіл Марыніч сваёй віны не прызнаў.

Вярхоўны суд – апошняя інстанцыя, якая можа перагледзець судовае рашэньне адносна Марыніча. Міжнародная і беларуская грамадзкасьць дамагаецца вызваленьня Міхаіла Марыніча. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Марыніча вязьнем сумленьня. У турме Марыніч перанёс інсульт, у яго рэзка пагоршыўся зрок. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG