Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Мілінкевічам ужо ня езьдзяць невядомыя з тэлекамэрай


Казімір Яноўскі, Гомель Сёньня наведваньнем Жлобіну завяршаецца чатырохдзённая паездка кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары Аляксандра Мілінкевіча па гарадох Гомельскай вобласьці.

Жлобінскія актывісты, што ладзяць сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з гараджанамі, паведамілі, што сёньня заплянаваныя сустрэчы з рабочымі, сельскімі працаўнікамі, прадпрымальнікамі. Калі праграма будзе вычэрпана, Аляксандр Мілінкевіч накіруецца ў Магілеўскую вобласьць.

Мінулым разам мы распавядалі, што за апазыцыйным палітыкам увесь час сьледаваў чырвонага колеру мікрааўтобус “фольксваген” з зацемненымі вокнамі. У Рэчыцы і Мілінкевіча, і тых, хто гутарыў зь ім, невядомыя апэратары здымалі на тэлекамэру. Паплечнікі Аляксандра Мілінкевіча вымушаны былі зьвярнуцца ў Рэчыцкі райаддзел міліцыі з заяваю пра перасьлед апазіцыйнага палітыка невядомымі людзьмі з тэлекамэрай. Здаецца, гэты зварот меў вынік, бо ў сераду мікрааўтобуса не было бачна. Ніхто адкрыта не здымаў сустрэчы, калі не лічыць спробы ў Васілевічах рэчыцкага каналу “Тэлевід” атрымаць інтэрвію ў апазыцыйнага палітыка. Але прымяняецца іншая тактыка. У Сьветлагорску, напрыклад, калі Мілінкевіч з камандаю пад`ехаў да паліклінікі, адтуль выйшаў дужа сярдзіты чалавек з мэдалямі і цьвердзіў, што не жадае бачыць тут палітыка.

Першапачаткова такі сцэнар быў выкарыстаны ў Васілевічах. Каля мясцовай крамы некалькі пэнсіянэрак зь даволі зычнымі галасамі заяўлялі Аляксанлру Мілінкевічу, што ім ня трэба іншага прэзыдэнта, акрамя Лукашэнкі. Кандыдат ад апазыцыі з разуменьнем ставіцца да падобных парадаў бабуль:

(Мілінкевіч:) “Па-першае, я думаю, што ўлада мясцовая запалохана вельмі моцна. Як і народ, магчыма. Тое было відавочна ў школе, потым, калі сустрэліся каля крамы, якая, вядома, была часова зачынены. Міліцыя адсейвала тых, хто павінен прайсьці, а тых, хто не павінен, затрымлівалі. Ну і стаяла эліта - мясцовыя бабулькі, вельмі сымпатычныя пэнсіянэркі, якія сказалі, што іншага прэзыдэнта ім ня трэба. Вядома, што ёсьць электарат, які падтрымлівае Лукашэнку. Але калі ідуць проста так, без адсеву міліцыянэраў, - нармалёвыя, прыстойныя людзі. Ёсьць і “за”, і “супраць” – зь імі можна гаварыць, можна дыскутаваць. І гэта не залежыць ад узросту, хутчэй - ад інтэлігентнасьці, адукаванасьці, інфармаванасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG