Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Амэрыканцы заігрываюць з Украінай, хочуць ізаляваць Расею ад усіх!”


Радыё Свабода Водгукі слухачоў – 8 сьнежня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Спадар: ) “Я наконт пэрспэктываў Мілінкевіча. Калі б не некаторыя абставіны, ён мог бы прайсьці. Але ж з улікам таго, што робіць Амэрыка, так бы мовіць сябра Пуціна, як яны вядуць палітыку, каб усё абмежаваць і Расею адну пакінуць, аслабіць і прынізіць. Яны ж шантажуюць яе стварэньнем новых ваенных базаў у Румыніі! Гэтага мы дазволіць ня можам! Вось, што яны хочуць – ізаляваць Расею ад усіх! Заігрываюць з Украінай, а яна за 12 месяцаў аслабіла ўсе мерапрыемствы з Расеяй. Вось цяпер пайшлі нешта дамаўляцца. А што Амэрыка ім дала? Нічога! Таму вось гэтая пэрспэктыва, што ён павернецца да іх за грошы іхныя, паколькі амэрыканцы хочуць вырашыць тут свае пытаньні, ён ня пройдзе з-за жахлівай палітыкі Амэрыкі. Мы б з задавальненьнем выбралі, але мы ня можам гэтага зрабіць”.

(Спадарыня: ) “Прывітаньне, шаноўная Свабода! Хачу сказаць, што я супраць Расеі! Ня трэба, каб у нас вяла выбары Ярмошына, яна даўно на пэнсіі, ёй трэба адпачываць! Ня трэба, каб яна кіравала! Мы просім, каб яна не вяла выбары! Мы просім, каб Расея ў нас не ўдзельнічала на выбарах.

Шаноўная Свабода, калі вы будзеце ў Лідзе, у нашым горадзе, прыходзьце да мяне ў госьці, паглядзіце, як я жыву. Я вас спаткаю са шчырым сэрцам. Шаноўная Свабода, мы чакаем, каб вы нас вызвалілі ад Расеі, каб мы былі з Захадам і жылі так, як на Захадзе людзі жывуць. Мы ня можам болей у такім бандытызму жыць!”

(Спадар: ) “Вось выступае зараз на “Свабодзе” Шушкевіч. А якога ён выніку дабіўся? Лапаць! Колькі будзеш выступаць, лапаць? А?”

(Спадарыня: ) “Шаноўная Свабода! Другі раз сёньня тэлефаную да вас. Я паслухала шаноўнага Шушкевіча, як ён выступаў. Ён разумны чалавек. Ды толькі мне не падабалася, думаю, што і ўсім нашым людзям, што ён кажа, каб з Расеяй сябравалі, каб свабодна езьдзілі грамадзяне. Не! Паставіць мяжу, каб яны тут не калясілі! Яны перашкаджаюць нашай краіне жыць!”

(Спадарыня: ) “Які страшны падман адбываецца ў нашым горадзе! 29 лістапада, праседзеў тры гадзіны ў прыёмнай раённай бальніцы, мяне зь вялікай цяжкасьцю паклалі ў тэрапію. Яны гэта зрабілі пад прымусам гарадзкіх уладаў, зь вялікай неахвотай, адразу паставіў мне ілжывы дыягназ, толькі дзеля таго, каб я не ўжывала ежу, – цукровы дыябэт. Мяне адразу ж абурыла адкрытая, нахабная, бязбоязная грубасьць загадчыка, які пасьмяяўся з маёй хваробы і поўнай сьлепаты. Калі мэдыкі ўбачылі, што я вымаю з сумкі соль і цукар, 2 сьнежня ў 10 гадзін раніцы яна хутка адправілі мяне дадому і назвалі мае паводзіны бескультурнымі.

За гэтыя дні мне давялося даведацца, якую прапажу панесьлі людзі: у людзей зьнікла кілбаса і сала. Хворыя рыдалі, але баяліся выказаць гэта загадчыку. А тумбачкі для гэтых людзей – гэта поўная насьмешка! Санітары два разы на дзень капаюцца ўнутры іх. Я не магла бачыць увесь гэты жах спакойна, за што была сурова пакарана. Але гэтае бязьмежжа не прымусіць мяне замаўчаць!”

(Спадар: ) “Я наконт дыскрэдытацыі краіны і яе кіраўніцтва. Вы так спрабуеце згушчаць фарбы! Гэта ж трэба такое прыдумаць вам, што бабульку пасадзяць у турму за тое, што яна камусьці скажа, што ў яе адключылі ваду. Вы ўсё так утрыруеце, так дурыце слухача, што за вас аж няёмка. А быццам бы сур’ёзная арганізацыя.

А тое, што такі закон патрэбен – гэта дакладна. Вось узяць хаця б вашую радыёстанцыю. Колькі вы спрабуеце дыскрэдытаваць, дык дзьвюх хвілін ня хопіць, каб вам прыклады прывесьці. Але я вось вам трошкі прывяду прыклады: што Лукашэнка зь Сіваковым асабіста расстрэльвалі Ганчара з Красоўскім, што Лукашэнка купіў сабе самалёт з золата, срэбра, хрусталі і чырвонага дрэва, што беларускае КДБ зьбіла палякаў у Расеі, мытнікаў саджаюць у турму толькі за тое, што яны плян ня выканалі; бронецягнік нейкі Лукашэнка набыў, будуе лецішча ў Сочы, рэзыдэнцыю быццам бы. Ну, гэта так, дробязі. Я ўжо не кажу пра газэты і пра тое, што кажуць гэтыя апазыцыянэры з-за мяжы. Так што такі закон патрэбны! Шчасьліва, спадарства!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG