Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кебіч: “У свой час я лічыў, што ў краіне павінна дамінаваць дзяржаўная прэса”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 8 сьнежня. Беларуская прэса за 8 сьнежня.

“Заря Запада”, 1925 год. Бродзкі піша:

“Піўную і вінную крамы адчыніў наш райселькам, спадзеючыся, відаць, разбагацець. Піўнушка знаходзіцца між двума школьнымі будынкамі сямігодкі. Гандаль адбываецца навынас. Расьпіцьцё віна ідзе, часьцей за ўсё, перад вокнамі школы і нярэдка з п’янымі сцэнамі на вачах школьнікаў. Бацькі і школьнікі просяць пазбавіць школу ад такога суседа. Райвыканкаму варта задумацца над гэтым пытаньнем”.

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год:

“Імя, з якім звязана будаўніцтва і паспяховае сканчэнне лепшага ў свеце метро, імя, з якім звязана рэканструкцыя чырвонай сталіцы, імя, якое моцна сядзіць у сэрцах соцень тысяч тых людзей, якія днём і ноччу, зімой і летам, у бушуючыя снегавыя завірухі і мяцеліцы вядуць аграмадныя саставы на чыгунках неабсяжнай краіны, вядуць бясстрашна, выконваючы лозунг рулявога краіны Іосіфа Сталіна, каб грузіць 80.000 вагонаў у суткі, гэта імя — бліжэйшага саратніка вялікага Сталіна — Лазара Майсеевіча Кагановіча пастановай ЦВК СССР прысвоена віцебскай ільнопрадзільнай фабрыцы”.

“Свабода”, 1995 год. Вячаслаў Кебіч прызнаецца:

“У свой час я лічыў, што ў краіне павінна дамінаваць дзяржаўная прэса. Цяпер жа, калі я сам сутыкнуўся з тым, што немагчыма прабіцца ў падкантрольныя дзяржаве газэты, каб выказаць свой пункт гледжаньня, я зразумеў, наколькі важна, каб прэса была свабодная. Ваша газэта вельмі жорстка мяне крытыкавала, і вельмі часта гэта было несправядліва. Але я разумею, што прэса мусіць быць зубастаю…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG