Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На хакейным матчы затрымалі распаўсюдніка ўлётак пра Мілінкевіча


Казімер Яноўскі, Гомель Учора ўвечары ў Гомелі ў Лядовым палацы людзьмі ў цывільным быў затрыманы актывіст БНФ Сяргей Трыфанаў.

Ён раздаваў улёткі пра намер Аляксандра Мілінкевіча наведаць хакейны матч паміж клюбамі “Гомель” і “Керамін”.

Спадара Трыфанава даставілі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі, сканфіскавалі ўлёткі і склалі пратакол, як паведаміў сам актывіст, пра незаконны распаўсюд улётак і агітацыю.

Тым часам Аляксандар Мілінкевіч на хакейны матч ўчора не патрапіў, з той прычыны, што затрымаўся на сустрэчы з гомельскія настаўнікамі.

Хакеісты клюбу “Гомель напачатку ўступалі “Кераміну” ажно 5 шайбаў, але разыграліся і завяршылі сустрэчу ўнічыю – 6:6.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG