Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэчыца: за машынай А.Мілінкевіча ўвесь час сочыць чырвоны мікрааўтобус


Казімер Яноўскі, Гомель Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з актывістамі дэмакратычнага руху Рэчыцы. За ім вядзецца сталае сачэньне.

У Рэчыцы адзіны кандыдат у прыватнымі доме правёў сустрэчу з дэмакратычнымі актывістамі і настаўнікамі. Пасьля гэтага ён наведаў Славянскі рынак, дзе гутарыў з прадпрымальнікамі.

За машынай Мілінкевіча цэлы час езьдзіў чырвоны мікрааўтобус. Зь яго выходзілі спэцапэратары, і ўсё здымалі на стужку. На пытаньне журналістаў, хто яны такія, тыя адказвалі, што ім можна здымаць усё і не прадстаўляліся.

Пасьля гэтага Мілінкевіч і ўся яго каманда накіраваліся да Рэчыцкага РАУСу. Сяргей Вазьняк і Аляксей Янукевіч пакінулі ў міліцыі заяву аб тым, што невядомыя людзі перасьледуюць машыну адзінага кандыдата і папрасілі міліцыю разабрацца.

На вечар заплянаванае наведваньне Аляксандрам Мілінкевічам Гомельскага тэатру. Сёньня там даюць “Кажана”.
XS
SM
MD
LG