Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мы ўсе да вас прыйдзем пад вокны прэзыдэнцкія і будзем патрабаваць, каб вы выйшлі...”


Радыё Свабода Водгукі слухачоў. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьці за выказваньні слухачоў.

7 сьнежня 2005 г.

(Марыя Іванаўна, в. Квасоўка Гарадзенскага раёну:) “Я сёньня хачу зьвярнуцца яшчэ раз да нашага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандар Рыгоравіч! Скажыце, як трапіць да вас на прыём? Пісьмы вы не атрымоўваеце, нейкія трэція асобы пішуць адпіскі. Як жа да вас трапіць на прыём, Аляксандар Рыгоравіч, пагаварыць з вамі, хоць тры хвіліны, больш мне ня трэба? Калі вы чуеце Радыё Свабода, то зьвярніце на гэта ўвагу, што я хачу трапіць да вас на прыём. А калі ня траплю, то я прыйду да вас пад самую рэзыдэнцыю пад вашыя вокны і буду там ноччу і днём. Трэба трошкі, Аляксандар Рыгоравіч, слухаць, чаго мы хочам, што тут з намі робяць. Вы ж, Аляксандар Рыгоравіч, займаецеся іншымі справамі! Дапамажыце нам! Мы вас выбралі, дык вырашайце! Калі да вас можна прыехаць? Я пакінула адрас.

Надакучыла гэта ўсё, надакучыла. Мы ўсе да вас прыйдзем пад вокны прэзыдэнцкія і будзем патрабаваць, каб вы выйшлі”.

(Спадар: ) “Я хацеў бы запытаць Аляксандра Мілінкевіча, як ён зможа вырашыць вось такое пытаньне.

Афіцыйныя дадзеныя паступілі, што ў Менску 50 тысяч сем’яў, якія ня плацяць за кватэру. І гэта толькі ў Менску! Так што можна памножыць у два разы – гэта 100 тысяч чалавек! Чаму яны ня плацяць? Не таму, што яны ня хочуць, а таму, што няма магчымасьці! Калі ты заплаціш за камуналку, то памрэш з голаду. Вось як гэтае пытаньне вырашыць?

А вось цяпер ходзяць зь міліцыянтамі па кватэрах, нешта ўпэўніваюць, хочуць перасяляць людзей. Ну, пераселяць у нейкую меншую кватэру, дык трэба будзе таксама камунальныя аплочваць за нос, а не за плошчу!

Вось прытча такая ёсьць. Адзін падзішах пасылаў падатковую сваю, паліцыю, КГБ, МВД, армію зьбіраць падаткі. Тыя прыходзяць, а людзі кажуць: “Няма чаго даваць, апошняя каза засталася”. Забіраюць. І гэтак пяць разоў. А апошні раз прыйшлі – людзі сьмяяцца сталі. І калі падзішах запытаў, як там, яму адказалі, што людзі ўжо сьмяюцца. “Ага, значыць, у іх ўжо няма чаго браць”.

Разумееце, што браць? Умовы трэба стварыць!

Ці, напрыклад, сто прадпрыемстваў у Менску афіцыйна ўжо “ляжаць”. Дык што яны ў гарвыканкаме прадпрымаюць? – “Трэба нешта прыдумаць!” Не прыдумляць, а працаваць трэба!”

(Спадар: ) “На працягу яго гадоў кіраваньня варта ўзгадаць шчырыя абяцаньні, выказваньні Аляксандра Рыгоравіча, за што беларускі народ яго выбіраў і просіць даць згоду балятавацца на трэці тэрмін.

“Карупцыю зьнішчу! Інфляцыю ўдушу! Заводы запушчу! Зьберажэньні цалкам кампэнсую! Кошты расьці ня будуць! Я свой народ за цывілізаваным сьветам не павяду! Паверце, кошты падвышаем апошні раз! Прадпрымальнікі – вашывыя блохі! Я свой парлямэнт ператрасаў і буду ператрасаць. Я абяцаю, увосень у вас ва ўсіх на стале зьявяцца нармалёвыя чалавечыя яйкі. Нам патрэбна такая дэмакратыя, каб чалавек на свае невялічкія грошыкі мог купіць крышачку хлеба, сьмятаны і некалі кавалачкаў мяса, каб накарміць дзіця, дзіця шмат ня есьць. І ня ўсё так кепска было ў Гітлера. У 2006 годзе трэба папрацаваць так, каб прэзыдэнт быў невыпадковы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG