Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром" ня будзе павышаць цэны на газ для Беларусі


Радыё Свабода "Газпрам" пацвердзіў гатоўнасць забяспечыць пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь на ўмовах кантракта 2005 года - 46,68 долара ЗША за 1 тыс. кубічных метраў. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе ААТ "Газпрам", такая заява была зроблена 6 снежня ў цэнтральным офісе кампаніі на сустрэчы старшыні праўлення Аляксея Мілера і першага намесніка прэм''ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі.

Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў газавай сферы. У прыватнасці, размова ішла аб пастаўках расійскага газу ў Беларусь і яго транзіце па тэрыторыі краіны ў 2006 годзе. А.Мілер і У.Сямашка станоўча ацанілі працу па завяршэнні будаўніцтва кампрэсарных станцый "Аршанская" і "Мінская" і вывадзе беларускага ўчастка газаправода "Ямал-Еўропа" на праектную магутнасць.

"Па ініцыятыве беларускага боку на сустрэчы аднавілася абмеркаванне пытання аб стварэнні сумеснага газатранспартнага прадпрыемства на базе ААТ "Белтрансгаз" для павышэння надзейнасці паставак газу па тэрыторыі Беларусі і на экспарт", - зазначылі ў прэс-службе расійскай кампаніі.
XS
SM
MD
LG