Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Лукашэнка баіцца свайго народу і не паважае грамадзянскую годнасьць людзей Беларусі”


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Кангрэсмэн Палаты прадстаўнікоў ЗША і сустаршыня парлямэнцкай Хэльсынскай камісіі Крыстафэр Сьміт зрабіў афіцыйную заяву ў Кангрэсе ЗША па сытуацыі ў Беларусі ў сувязі з прыняцьцем лукашэнкаўскіх паправак у Крымінальны кодэкс Беларусі.

У сваёй заяве Крыстафэр Сьміт адзначае, што глыбока ўстурбаваны штодзённымі парушэньнямі правоў чалавека ў сёньняшняй лукашэнкаўскай Беларусі і прыняцьцем “драконаўскіх” мер у выглядзе паправак да Крымінальнага кодэксу.

“Няма сумненьня, што папраўкі да Крымінальнага кодэксу Беларусі, прынятыя на мінулым тыдні лукашэнкаўскім кішэнным парлямэнтам скіраваныя на ўдушэньне дэмакратычнай апазыцыі”, – гаворыцца ў заяве Крыстафэра Сьміта.

“Нават сам кіраўнік КДБ нядаўна прызнаўся, што гэты закон патрэбны, каб адцягнуць людзей ад ўдзелу ў вулічных акцыях пратэсту падчас надыходзячых прэзыдэнцкіх выбараў”.

У заяве гаворыцца, што гэты закон, хоць і найбольш гвалтоўны, ёсьць часткай цэлага шэрагу акцый скіраваных на ўзмацненьне кантролю і недапушчэньне альтэрнатыўнага голасу на выбарах.

Сярод такіх акцый кангрэсмэн Сьміт назваў нядаўна прынятыя законы і акты па кантролі над палітычнымі партыямі і арганізацыямі, якія займаліся апытаньнямі грамадзкай думкі, дыскрымінацыю незалежных прафсаюзаў, абмежаваньні на выезд за мяжу студэнтаў. Ён таксама згадаў зьбіцьцё і затрыманьне актывістаў недзяржаўных арганізацый і студэнтаў ды перасьлед рэлігійных і нацыянальных мяншыняў.

Кангрэсмэн Сьміт адзначыў, што рэжым стварае ўсё больш перашкодаў для працы кандыдата ад апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.

“Асабліва выклікае абурэньне факт узмацненьня вайны, якую рэжым вядзе супраць і так рэпрэсаванай і заціснутай незалежнай прэсы”, – гаворыцца ў заяве кангрэсмэна Сьміта.

Крыстафэр Сьміт заклікаў адміністрацыю Белага Дому паскорыць пляны на злом манаполіі рэжыму ў сфэры інфармацыі ў Беларусі і забясьпечыць своечасовую дапамогу дэмакратычным сілам.

“Відавочна, што Лукашэнка і яго памагатыя кладуць брук да чарговых несвабодных і несправядлівых выбараў, падобных да прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году і парлямэнцкіх выбараў 2000 году, якія не адпавядалі стандартам АБСЭ. Лукашэнка таксама дэманструе, што ня гледзячы на ўсю сваю самаўпэўненую рыторыку, ён баіцца свайго народу і глыбока не паважае грамадзянскую і чалавечую годнасьць людзей Беларусі.”



Гл. таксама: • Папраўкі прэзыдэнта ў Крымінальны кодэкс прынятыя Палатай прадстаўнікоў бязь зьменаў • Вольга Абрамава пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс: “Ствараецца інстытут закладнікаў” • Якая рэакцыя жыхароў Менску на папраўкі ў Крымінальны кодэкс? • Старшыня КДБ С.Сухарэнка: “Гэта ня будзе паўтарэньнем 1937 году” • Марэк Буцька: Ці можна цяпер сказаць пра Беларусь, што гэта на 100% таталітарная дзяржава? Так! • Барабара Кудрыцка: Гэта праява сапраўднага, канкрэтнага тэрору • Анджэй Адамчык: Гэта відавочнае абмежаваньне свабоды слова • За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады • Праваабаронцы патрабуюць ад А.Лукашэнкі адклікаць папраўкі • Валянцін Стэфановіч: калі б дэпутаты не хацелі прымаць гэтыя папраўкі, яны б за іх не галасавалі • Богдан Кліх: “Такое права нельга паважаць” • Вацлаў Станкевіч: Беларускія улады надалей самаізалююцца • Акадэмік Вайтовіч: “Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця” • Амэрыканскі Камітэт па абароне журналістаў выступае супраць паправак Лукашэнкі • Вітаўт Кіпель: Мова паправак нагадвае мне 1940-ы сталінскі год • Мін’юст: суды гатовыя да выкананьня паправак у Крымінальны кодэкс
XS
SM
MD
LG